Пры спробе ўзыходжання на Эльбрус са скалы на вышыні 4800 метраў сарваўся беларускі альпініст. Як паведамляе прэс-служба МНС Расіі, мужчына атрымаў траўму грудной клеткі і цяпер знаходзіцца ў шпіталі Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі, перадае Еўрарадыё.

36-гадовы мужчына сарваўся са скалаў Пастухова і сам звярнуўся да ратавальнікаў з просьбай аб дапамозе. У пошуках пацярпелага турыста ўдзельнічалі шэсць ратавальнікаў і два верталёты.

Мінчука спусцілі на паляну Азау і перадалі брыгадзе медыкаў.