Фота: svaboda.org

Дэмакратычныя сілы Беларуси правядуць Усебеларускі кангрэс за незалежнасць 15 сакавіка 2020 года. Як паведамляе аргкамітэт кангрэсу, гэта будзе «не столькі з’езд палітычных партый, колькі вялікі сход прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага народу», перадае Еўрарадыё.

Удзельнікі кангрэсу плануюць абмеркаваць розныя аспекты абароны незалежнасці Беларусі і абраць новы склад рады кангрэсу, у якую ўвойдуць каля 30 грамадзкіх і палітычных дзеячаў. Таксама яны выкажуць стаўленьне да выбарчага заканадаўства і выбараў у Беларусі, але вылучаць кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2020 на кангрэсе не плануецца.

Апроч беларускіх удзельнікаў на кангрэс прыедуць прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, грамадзскія дзеячы з Расіі, Украіны і іншых краін і амбасадары розных краін у Беларусі.