Фота аўтара

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 13 студзеня абвясціў прысуд у гучнай справе пра хабарніцтва ў ААТ “Мілкавіта”. Былы генеральны дырэктар “Мілкавіты”  Сяргей Бабарыка за хабар у буйным памеры  пакараны 5 гадамі зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму на такі ж тэрмін забаронена пасля адбыцця пакарання займаць кіраўнічыя пасады.

Прадстаўнік сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “КормЖывСэрвіс” Сяргей Мельнікаў, які даваў хабар, атрымаў тры з паловай гады турмы.

Абодва фігуранты ўзяты пад варту ў зале суда. Матэрыял пра хабарніцтва ў буйнейшым на Гомельшчыне малакаперапрацоўчым прадпрыемстве быў надрукаваны ў “Народнай Волі” ў №97 за 10 снежня мінулага года.