Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілеўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава. Іх абвінавачвалі ў забойстве сваёй настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома.

8 студзеня пракурор запрасіла вышэйшую меру пакарання для двух братоў. 9 студзеня абвінавачаныя выступілі з апошнім словам – хлопцы прызналі віну і раскаяліся. Сёння на паседжанні пазіцыю абвінавачвання прадстаўляла Юлія Бокая.

Судовае паседжанне маніторылі праваабаронцы ПЦ “Вясна” – юрыст Павел Сапелка і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Братам з Чэрыкава, якія забілі настаўніцу, вынесены смяротны прысуд
Павел Сапелка і Андрэй Палуда каля будынка суда Чэрыкаўскага раёна
Братам з Чэрыкава, якія забілі настаўніцу, вынесены смяротны прысуд
Андрэй Палуда перад судовым паседжаннем у Чэрыкаве

Рашэнне Магілёўскага абласнога суда можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі.