Фото с сайта Ruposters.ru

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд не прыняла падарунак ад расійскай амбасады, перадае Радыё «Свабода» са спасылкай на эстонскія СМІ. Дыпламаты хацелі падарыць ёй бутэльку пеністага віна, вырабленага ў анексаваным Крыме.

Паведамляецца, што расійская амбасада адправіла да 50-годдзя Кальюлайд букет кветак, шакалад і віно. Аднак канцылярыя эстонскай прэзідэнткі адаслала бутэльку назад.

Расійская амбасада не каментуе гэтую інфармацыю.