З Новым годам, з шчасцем новым!
Дай жа Божа, гэты год
Каб успомніў шчырым словам
Працавіты наш народ!
Каб казалі, што хацелі,
Каб не гнулісь, як цяпер,
Каб са страхам не глядзелі
На урадніцкі каўнер;
Каб пабольшала нам поля,
Каб разросся вузкі луг,
Каб спявалі песні волі,
Ведучы вясною плуг.
Дай Бог шчасцейка і долі
Тым, хто слёзы праліваў,
Хто з сяўні на родным полі
Зерне праўды засяваў!

                                            ЯКУБ КОЛАС

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»