Фота: БЕЛТА

Да канца года паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі магчымы нейкі кантакт, пры якім яны абмяркуюць інтэграцыю паміж дзяржавамі. Пра гэта першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой расказаў у інтэрв’ю праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1”.

Чыноўнік нагадаў, што няўзгодненымі застаюцца тры пытанні па інтэграцыі паміж дзяржавамі — пастаўкі газу, нафты і падаткі.

“Спадзяемся, што да канца года будзе нейкі кантакт на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў, і яны вызначаць развязкі па гэтых тэмах. Аргументацыя бакоў зразумелая, але неабходна прыняць палітычнае рашэнне”, — заявіў Крутой.

Таксама першы віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што пры інтэграцыі не плануецца адмаўляцца ад беларускага рубля і пераходзіць на іншую валюту. “Такія перамовы не вядуцца”, — дадаў ён.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»