Стас Шашок. Фота з Facebook

Увечары 26 снежня, прыкладна ў 21.00 у Мінску быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і “Моладзевага блоку”, экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок.

Ноч актывіст правёў за кратамі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 снежня. Суддзя Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Мотыль асудзіла Стаса па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак.