Паўла Севярынца каля дома затрымаў АМАП

81

26 снежня каля пад’езда ўласнага дома быў затрыманы сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Як паведамляе ў Facebook жонка палітыка Вольга Севярынец, АМАПаўцы даставілі Паўла ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Таксама ў чацвер працягваецца судовы канвеер над удзельнікамі масавых акцый, якія праходзілі ў Мінску 7-8 снежня. Цягам дня, як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», адбудзецца 15 судовых паседжанняў.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска на 30 базавых велічынь (765 рублёў) асудзілі Наталлю Саматый. Такі ж штраф прысудзілі Алесю Лагвінцу, Андрэю Войнічу, Ірыне Шчаснай.

Акрамя таго суд ужо разгледзеў справу ў дачыненні да Віктара Кавалькова (айцец Вікенцій). Суддзя Маскоўскага суда прысудзіў яму штраф у памеры 30 базавых велічынь.

Актывістку Алену Талстую за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня асудзілі на 5 дзён адміністратыўнага арышту і акрамя таго аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1275 рублёў). Алену Талстую арыштавалі ў залі суда. Актывістка на знак пратэсту аб’явіла галадоўку.

Штраф у памеры 50 базавых велічынь атрымаў і Зміцер Казакевіч.


Няма запісаў для адлюстравання