Павел Севярынец. Фота: bchd.info

Сёння, 26 снежня, у судзе Фрунзенскага раёна (у 11.00) палітыка асудзілі за заклік да ўдзелу ў першай акцыі супраць інтэграцыі, што прайшла 7 снежня. Суддзя Алла Скуратовіч прысудзіла яму 50 базавых штрафу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праз некалькі гадзін стала вядома, што Севярынца адправілі ў ЦІП на вул. Акрэсціна адбываць 15-суткавы арышт.

Палітык заклікаў выйсці на новую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі 29 снежня.

Як паведамлялася раней, сёння Павел Севярынец быў затрыманы АМАПаўцамі каля пад’езда ўласнага дома. Вядома, што павезлі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Літаральна тыдзень таму, 18 снежня, Севярынца затрымалі такім жа чынам. Яго прывезлі ў РУУС, там склалі пратакол за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня, і адразу павезлі на суд, дзе прысудзілі 15 сутак арышту. Аднак пасля агучвання рашэння палітыка адпусцілі, папярэдзіўшы аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства на масавых акцыях. У выніку Павел Севярынец змог прыняць удзел у новай акцыі за незалежнасць 20 снежня.

Поделиться: