Святлана Завадская і Ірына Красоўская падалі хадайніцтва ў Следчы камітэт Беларусі аб аднаўленні папярэдняга следства па справах аб выкраданнях Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. Пра гэта паведаміла кіраўнік Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская.

«23 снежня заказным лістом хадайніцтва падала Святлана Завадская, а 22 снежня электронны зварот накіравала Ірына Красоўская. Яны патрабуюць аднавіць папярэдняе следства ў сувязі са сведчаннямі Юрыя Гараўскага», — сказала яна.

Паводле слоў Міхайлоўскай, у хадайніцтве ўказана, што ў СМІ з’явіліся паказанні сведкі, які сцвярджае, што ён прысутнічаў пры расстрэле зніклых беларускіх палітыкаў. Паколькі сваякі з’яўляюцца пацярпелымі па гэтай справе, яны скарысталіся правам падачы адпаведнага звароту.

Папярэдняе следства па справе аб знікненні Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага было прыпынена ў лістападзе 2018 года, Дзмітрыя Завадскага — у сакавіку 2006 года.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»