За наданне кандытарскаму вырабу статусу культурнай каштоўнасці Беларусі прагаласавалі ўсе члены Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Поразаўская банкуха вонкава падобна на калючую ялінку, у разрэзе яна нагадвае малюнак спілаванага дрэва. Назва, верагодней за ўсё, паходзіць ад нямецкага baumkuchen, што азначае – «дрэва-пірог».

Вядома, што на Свіслаччыне ў Гродзенскай вобласці банкуха гатуецца з 30-х гадоў мінулага стагоддзя і толькі ў адметных выпадках: на вяселле, радзіны. Каляды і іншыя значныя святы. Адмысловы рэцэпт банкухі захавалі ў мястэчку Поразава, ён перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Вядома, што на прыгатаванне святочнага пірага ў гаспадынь ідзе каля васьмі гадзін. Больш за тое, для гэтага патрэбна мець і адмысловае абсталяванне.

Традыцыю прыгатавання банкухі Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры прадставілі гаспадыні з мястэчка Поразава Свіслацкага раёна.