Акцыя на старым мосце ў Гродне супраць “паглыбленай інтэграцыі” Расіі і Беларусі

Старшыню гродзенскай арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова міліцыя затрымала калі ён адводзіў дзяцей у дзіцячы садок. Сяргея Верамеенку затрымалі пра выхадзе з дому каля 11 гадзін. Тэлефоны абодвух недасяжныя.

Падчас затрымання Верамеенкі адзін з міліцыянтаў паведаміў, што ў дачыненні да яго вядзецца адмінстрацыйны працэс з нагоды ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 15 снежня.

І Сяргей Верамеенка, і Вадзім Саранчукоў былі з удзельнікамі ланцуга за незалежнасць у Гродне, які праводзіўся ў мінулую нядзелю на старым мосце праз Нёман. Удзельнікі акцыі прастаялі з плакатамі супраць “паглыбленай інтэграцыі” Расіі і Беларусі каля гадзіны. Пасля гэтага спусціліся да Нёману і адправілі па рацэ плыт у Пецярбург, дзе 20 снежня павінны сустракацца прэзідэнты Беларусі і Расіі. У пасланні да Лукашэнкі і Пуціна было напісана, што ў беларускага народу хопіць сіл абараніць Незалежнасць і дамагчыся вяртання сваіх правоў і свабод.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»