Сяргей Жыльцоў

Гродзенцы працуюць над ператварэннем малатанажнага і сярэднетанажнага транспарту ў электрамабілі. Першая «ГАЗель» такога кшталту па вуліцах горада павінна паехаць ужо праз некалькі месяцаў.

Стратэгія – пераабсталяванне існуючых аўтамабіляў

Маладыя гродзенскія інжынеры, якія аб’ядналіся ў майстэрню «Класік электра», распачалі працу над інавацыйным праектам па мадэрнізацыі транспарту з рухавіком унутранага згарання і ператварэннем яго ў электрамабіль. Іх майстэрня зарэгістравана як рэзідэнт Гродзенскага тэхнапарку і карыстаецца яго магчымасцямі.

Як тлумачыць адзін з удзельнікаў праекта Сяргей Жыльцоў (на фота), ідэя зводзіцца да таго, што пад капотам замест звычнага для нас рухавіка ўнутранага згарання будзе знаходзіцца электраматор: «Мы робім электраўстановачныя камплекты для электрыфікацыі існуючага малатанажнага і сярэднетанажнага транспарту з рухавікамі ўнутранага згарання, – удакладняе Сяргей. – Наша краіна ўжо выпускае ў невялікіх аб’ёмах малатанажныя аўтамабілі, а ў свеце наогул больш за мільярд легкавых і 500 мільёнаў камерцыйных аўто, а таму ёсць сэнс займацца іх пераабсталяваннем».

«Мы скіраваны на еўрапейскі рынак…»

Першы аўтамабіль, які ўжо ў хуткім часе павінен прайсці тэсты, – «ГАЗель». Гэта просты, даступны аўтамабіль, які з’яўляецца недарагой базай для абкаткі іх тэхналогіі.

Цікавы факт: у верасні 2019 года ў Германіі распачата вытворчасць электрамабіляў «ГАЗель NEXT». Гэтым займаецца адзін са старэйшых нямецкіх стартапаў па электрыфікацыі транспарту – EFA-S.

Наш суразмоўца заўважае: у ідэале мэта стартапу ў тым, каб падрыхтаваць электракамплекты, якія пры неабходнасці можна хутка пераставіць замест рухавіка ўнутранага згарання, хаця б на 80% ужо існуючага транспарту (самых розных марак малатанажных і сярэднетанажных аўтамабіляў)…

Матэрыял Міхала Карневіча чытайце ў газеце «Народная Воля» за 20 снежня

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»