У Беларускім саюзе мастакоў змяніўся кіраўнік. Замест 61-гадовага Рыгора Сітніцы ім стаў 36-гадовы Глеб Отчык. За яго прагаласавалі больш 50% дэлегатаў 23-га з’езда Беларускага саюза мастакоў. Мерапрыемства прайшло ў аўторак, 17 снежня, у Палацы мастацтва ў Мінску.

У Беларускага саюза мастакоў – новы старшыняОтчык — ураджэнец Гомеля, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці „манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”. Дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні. Рыгор Сітніца кіраваў саюзам са снежня 2013 года.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»