Фота: Журнал

Сустаршыню БХД Паўла Севярынца затрымалі АМАПаўцы. Палітыка затрымалі каля яго дому, пра гэта паведаміла жонка Вольга Севярынец у Facebook.

Павел Севярынец зладзіў акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 7 і 8 снежня. За правядзенне гэтых мерапрыемстваў палітыка будуць судзіць паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. Яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністратыўны арышт.

Акрамя таго сустаршыня БХД арганізоўвае і будучыя акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. 17 снежня Павал Севярынец занёс у Менгарвыканкам апавяшчэнне пра акцыі 20 і 21 снежня.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»