Фота https://krynica.info/

Амерыканскі U. S. News & World Report апублікаваў рэйтынг самых магутных краін свету ў 2019 годзе. Рэйтынг апублікаваны на сайце аднаго з самых паважаных палітычных выданняў ЗША.

На першым месцы размясціліся ЗША, на другім Расія, замкнуў тройку лідараў Кітай.

У дзясятку краін уваходзяць Нямеччына, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Ізраіль, Саудаўская Аравія, Паўднёвая Карэя.

Пры складанні ўлічваліся такія крытэрыі, як ВУП, колькасць насельніцтва, паказчык ВУП на душу насельніцтва, з’яўленне ў загалоўках навін, удзел у фарміраванні глабальных эканамічных мадэляў. Таксама, упэўненыя аналітыкі, «калі магутная краіна штосьці абяцае, то, прынамсі, некаторыя ў міжнароднай супольнасці вераць, што яна стрымае абяцанне».

Беларусь у рэйтынгу займае 35-е месца, Новая Зеландыя — 34-я, а Люксембург — 37-ы.

Украіна — 39-я, Польшча — 44-я, Літва — 76-я, Латвія — 79-я, Эстонія — 80-я.