Анатоль Зэкаў. Фота https://m.ok.ru/

Малая радзіма…

Скажу шчыра: я даволі скептычна стаўлюся да гэтага словазлучэння, бо, на маё цвёрдае меркаванне, радзіма малой не бывае. Ёсць малыя гарады, пасёлкі і вёскі, а радзіма заўсёды вялікая: і тая мясціна, дзе ты нарадзіўся, і тая краіна, дзе ты жывеш і грамадзянінам якой з’яўляешся.

І ўсё ж, як бы там ні было, з 2018-га па 2020 год (не адзін, а тры!) аб’яўлены Годам малой радзімы. Яны ўвабралі ў сябе і нашу багатую гісторыю, і нашу спрадвечную культуру, і нашу родную беларускую мову. Насамрэч: і на радыё, і на тэлебачанні з’явіліся спецыяльныя цыклы перадач і праграм, у газетах і часопісах – тэматычныя старонкі і рубрыкі. Ладзяцца святы гарадоў і вёсак, да якіх (і не толькі) яны добраўпарадкоўваюцца, высаджваюцца новыя і паднаўляюцца старыя паркі і алеі, у якіх, як і проста на вуліцах, штогод устанаўліваюцца малыя архітэктурныя формы і разбіваюцца кветкавыя клумбы.

Багацейшыя землякі дапамагаюць сваім родным мясцінам фінансава; тыя, хто не мае такой магчымасці, знаходзяць іншыя формы праяўлення ўвагі да малой радзімы. Пад знакам Года малой радзімы прайшоў сёлета ў Калінкавічах і IХ Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2019», які прыдумаў некалі і да гэтага часу апякуе пісьменнік Уладзімір Ліпскі.

Зрэшты, пра пісьменнікаў. Перакананы, што ў Год малой радзімы на іх ускладзена асаблівая місія. Хто, як не яны, могуць увекавечыць свой родны кут вершаванымі альбо празаічнымі радкамі, у якіх знойдзецца месца і краязнаўчым звесткам, і этымалагічным, у якіх землякі ў героях хай сабе і мастацкіх твораў могуць пазнаць сябе ці сваіх родных, суседзяў і знаёмых? Бо хто зможа напісаць пра родную вёску, як не той творца, які нарадзіўся ў ёй, правёў там малечыя і юначыя гады, прыязджаў туды на студэнцкія канікулы, наведваў бацькоў падчас адпачынку і ў выхадныя ці святочныя, вольныя ад працы дні?

Матэрыял пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Буда-Кашалёўскага раёна Анатоля Зэкава чытайце ў газеце «Народная Воля» за 17 снежня

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»