Фота з фэйсбука Вольгі Кавальковай

Сустаршыню аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгу Кавалькову запрасілі ў міліцыю за ўдзел у пратэстах супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.

«Толькі што патэлефанавалі з Маскоўскага РУУС. Працоўны дзень скончаны, а яны ўсё працуюць. Паведамілі пра распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч.3 арт.23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 7 снежня, выклікаюць у панядзелак у 10-00», – паведаміла сустаршыня БХД у Facebook.

Только что позвонили из Московского РУВД. Рабочий день окончен, а они всё работают. Сообщили о начатом административном…

Опубликовано Вольгой Кавальковой Пятница, 13 декабря 2019 г.

7 снежня Вольга Кавалькова ўдзельнічала ў акцыі пратэсту, якая пачалася на Кастрычніцкай плошчы, а затым працягнулася па вуліцах беларускай сталіцы.

Сустаршыня БХД таксама была сярод тых, хто выступіў з прамовай на прыступках Палацу Рэспублікі.

Другі сустаршыня БХД Павел Севярынец паведамляе ў Facebook, што позвы пасля акцыі 7 снежня атрымалі таксама выконваючы абавязкі старшыні АГП Мікалай Казлоў, блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры Кот) з Барані ды Андрэй Кудзік з Вілейкі.

Увага, праваабаронцы!Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова зь Менску, Зьміцер Казлоў (Шэры Кот) з Барані, Андрэй Кудзік з Вілейкі атрымалі позвы пасьля акцыі 7 сьнежня.

Опубликовано Павлом Севярынцем Пятница, 13 декабря 2019 г.