Фота https://1prof.by/

Сёння, 13 снежня, у рэзідэнцыю Дзеда Мароза адправіцца з Мінска першы ў гэтым сезоне навагодні экспрэс.

Як паведамілі ў Беларускай чыгунцы, цягнік з купэйных вагонаў будзе курсіраваць з Мінска ў Брэст 13, 20, 24 і 27 снежня, а таксама 2, 4, 6 і 13 студзеня.

Дарэчы, турыстычны праект «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» існуе ўжо 8 гадоў, і штогод турыстычным цягніком па напрамку Мінск–Брэст– Мінск перавозіцца больш як 1600 чалавек. Плануецца, што ў гэтым сезоне падарожжа ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза зробяць звыш 2000 пасажыраў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»