Ангела Меркель. Фота https://tbilisi.media/

Канцлер ФРГ Ангела Меркель дзявяты раз запар прызнана самай уплывовай жанчынай года паводле версіі амерыканскага часопіса Forbes.

Другое месца дасталася старшыні Еўрапейскага цэнтральнага банка Крысцін Лагард, трэці радок заняла спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі.

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен апынулася на чацвёртым месцы. Пяцёрку самых уплывовых жанчын замыкае прэзідэнт амерыканскай аўтамабільнай карпарацыі
General Motors Мэры Бара.