Сёння, 12 снежня, а 19:00 у кінатэатры «Мір» адбудзецца паказ фільма «Васіль Быкаў. Вяртанне». У аснове — унікальнае інтэрв’ю з пісьменнікам і кадры з яго пахавання, якое пераўтварылася ў шматтысячную патрыятычную маніфестацыю.

Паказ адбудзецца ў межах праграмы міжнароднага фестываля WATCH DOCS Belarus.

«Беларусаў гуртуе перадусім вартасць нагоды, і толькі пасля — здольнасці арганізатараў ці магчымасці інфармацыйных кампаній. Яшчэ з канца 80-х і ўсе 90-ыя, калі не было інтэрнэта і сацыяльных сетак, дзясяткі тысяч людзей выходзілі на шэсці ў Курапаты, на Дзень Волі, на гадавіну Чарнобыля. Перапахаванне Кастуся Каліноўскага зараз у Вільні — таму падцвярджэнне.

Так было і ў 2003 на пахаванні Васіля Быкава, калі сыйшліся і з’ехаліся дзясяткі тысяч чалавек з усёй Беларусі і велічна прайшлі па Мінску пад забароненай нацыянальнай сімволікай. Улада, адчуўшы моц народнай стыхіі, ціхенька і акуратна назірала звонку.

Тая падзея сталася незабыўнай для ўдзельнікаў», — анансаваў паказ рэжысёр стужкі Віктар Корзун.

Беларусаў гуртуе перадусім вартасьць нагоды, і толькі пасьля — здольнасьці арганізатараў ці магчымасьці інфармацыйных кампаній. Яшчэ з канца 80-х і ўсе 90-ыя, калі не было інтэрнэта і сацыяльных сетак, дзясяткі тысяч людзей выходзілі на шэсьці ў Курапаты, на Дзень Волі, на гадавіну Чарнобыля. Перапахаваньне Кастуся Каліноўскага зараз у Вільні — таму падцьвярджэньне. Так было і ў 2003 на пахаваньні Васіля Быкава, калі сыйшліся і зьехаліся дзясяткі тысяч чалавек з усёй Беларусі і велічна прайшлі па Менску пад забароненай нацыянальнай сымболікай. Улада, адчуўшы моц народнай стыхіі, ціхенька і акуратна назірала звонку. Тая падзея сталася незабыўнай для ўдзельнікаў.12 сьнежня 2019 года (чацьвер), а 19:00 у кінатэатры "Мір" адбудзецца паказ фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне". У аснове — унікальнае інтэрв’ю зь пісьменьнікам і кадры зь ягонага пахаваньня, якое пераўтварылася ў шматтысячную патрыятычную маніфестацыю. У праграме міжнароднага фестываля WATCH DOCS Belarus. Уваход вольны.Хто глядзеў фільм раней на экранах хатніх тэлевізараў ці кампутарных маніторах, мае ўнікальную мажлівасьць убачыць яго на вялікім экране і з добрай акустыкай. Запрашаем!

Опубликовано Виктаром Корзуном Вторник, 10 декабря 2019 г.

Уваход на кінапрагляд вольны.