Фото https://newgrodno.by/

У адным з гродзенскіх шпіталяў перасталі рабіць аборты.

Гэта датычыць Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра. З пачатку снежня тут рэалізуецца праграма “Клініка без абортаў”. У шпіталі не праводзяць перапыненне цяжарнасці да 12 тыдняў па жаданню жанчыны ні інструментальным, ні медыкаментозным шляхам.

З усімі цяжарнымі жанчынамі працуюць псіхолагі і псіхатэрапеўты. Дзякуючы перадабортным псіхалагічным кансультацыям, паводле афіцыйнай інфармацыі, у 2018 годзе 21% жанчын захавалі цяжарнасць.

У Гродзенскай вобласці, як і ва ўсёй краіне, нараджальнасць зніжаецца. Ужо ў 2018 годзе дзяцей у вобласці нарадзілася на 9% менш, чым годам раней. Дарэчы, дзякуючы адмысловым праектам, паводле афіцыйных крыніц, колькасць абортаў у Гродзенскай вобласці за апошнія тры гады знізілася на 13%.