Старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі з таленавітымі школьнікамі раёна

Старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі ў якасці навагодняга падарунка адораным дзецям раёна ўручыў грашовыя прэміі ў памеры ад 1 да 6 базавых велічынь.

На сустрэчу са старшынёй Зэльвенскага райвыканкама было запрошана больш 70 таленавітых школьнікаў з усяго раёна. Выступаючы перад імі кіраўнік раёна падкрэсліў, што на мерапрыемства сабраліся дзеці, якія дамагліся выдатных вынікаў у вучобе, спорце і творчай дзейнасці і выказаў упэўненасць, што ўсе яны і надалей будуць праслаўляць Зэльвенскі раён.

“Працягвайце марыць і заўсёды імкніцеся да пастаўленых мэтаў”, – пажадаў вучням старшыня райвыканкама. Кожны школьнік падчас сустрэчы з кіраўніком раёна атрымаў ад яго падарунак – грашовую прэмію ў памеры ад 1 да 6 базавых велічынь.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»