Галасаванне пра вывад расійскіх войскаў з Крыма / Фэйсбук

Генеральная Асамблея ААН на сваім пасяджэнні прыняла пастанову, у якой заклікае Расію вывесці войскі з захопленага Крыма і прыпыніць часовую акупацыю тэрыторыі Украіны, перадае Еўрарадыё.

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў Алег Нікаленка, прэс-сакратар прадстаўніцтва Украіны ў ААН.

Акрамя таго ў дакуменце змяшчаюцца:

  • заклік да Расіі вярнуць вайсковую тэхніку і ўзбраенне, забраныя з трох караблёў ВМС Украіны — «Бердзянска», «Нікапаля» і «Яня Капу»;
  • пазітыўная ацэнка вызваленых 24 украінскіх маракоў і паведамленне пра неабходнасць далейшых перамоў па вяртанні ва Украіну ўсіх незаконна затрыманых грамадзян;
  • асуджэнне расійскіх вайсковх вучэнняў у Крыме і выкарыстанне захопленых прадпрыемстваў;
  • звяртаецца ўвага на неправамерным выкарыстанні ядзернай інфраструктуры на ўкраінскім паўвостраве;
  • фіксуецца факт узмацнення расійскай вайсковай прысутнасці і перашкоды міжнароднаму суднаходства ў Чорным і Азоўскім морах, што негатыўна адбіваецца на сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў прыбярэжных рэгіёнах Украіны, у тым ліку на Данбасе;
  • замежным дзяржавам, міжнародным арганізацыям ды інстытутам рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання часова акупаванага Крыма без узгаднення з Украінай.

За рэзалюцыю прагаласавалі 63 краіны, супраць — 19. Як бачна па выніках, апублікаваных Нікалаенкам, Беларусь прагаласавала супраць вяртання Крыма Украіне (чырвонае акенца супраць нашай дзяржавы).

У Парижі обговорюють мир на Донбасі, а в Нью-Йорку – безпеку в Криму.Генеральна Асамблея ООН ухвалила резолюцію, яка…

Опубликовано Oleg Nikolenko Понедельник, 9 декабря 2019 г.