Ілюстрацыйнае фота

У пенсіянеркі са Смаргоні з сейфа, які знаходзіцца ў прыватным доме, былі ўкрадзены 180 тысяч долараў ЗША, піша газета “Светлы шлях”.

Як расказалі у раённым аддзеле Следчага камітэта, грошы належалі кіраўніку мінскай фірмы.

– Гэты мужчына перадаў грошы для захоўвання сыну гаспадыні смаргонскага дома. А іх украў, як неўзабаве было ўстаноўлена, унук пажылой жанчыны, – кажуць следчыя.