7 снежня ў цэнтры Мінска прайшлі две акцыі пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расіі. Ніводная акцыя не была санкцыянавана беларускімі ўладамі. Радыё Свабода вяло жывую відэа- і тэкставую трансляцыю.

Ад 11:30 некалькі соцень людзей усталі па абодва бакі ўздоўж праспэкта Незалежнасьці ў Менску: ад Галоўпаштампу да Дзяржаўнага цырку. Адзінага жывога ланцугу, як гэта меркавалася, не атрымалася.

Пасьля 12-й гадзіны людзі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Па словах карэспандэнта Свабоды, які прысутнічае на плошчы, там сабралася да тысячы чалавек.

А 14-й гадзіне пратэстоўцы перайшлі з Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Міліцыя не замінала шэсьцю, пакуль людзі ішлі па праспэкце Незалежнасьці.

Каля 14:40 пратэстоўцы перайшлі праз вуліцы Валадарскага і Інтэрнацыянальную да плошчы Свабоды. Усе сабраліся вакол ратушы, дзе з прыступак выступаюць прамоўцы. У акцыі удзельнічае некалькі соцень чалавек.

А 15-й гадзіне пратэстоўцы перасунуліся на Кастрычніцкую плошчу. Павал Севярынец, адзін з арганізатараў сёньняшніх пратэстаў, анансаваў, што зьбіраецца быць на плошчы да самай цемры. Гэта значыць, яшчэ каля дзьвюх гадзінаў.

Ад Кастрычніцкай плошчы пратэстоўцы перасунуліся спачатку да помніка Янку Купалу, а потым – да помніка Якубу Коласа на аднайменнай плошчы.

16:40 Акцыя скончылася. З улікам «Ланцугу незалежнасьці», акцыі пратэстаў у Менску супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй цягнуліся няспынна больш за 5 гадзінаў.

16:25 Людзі падыходзяць да помніка Якуба Коласа на аднайменнай плошчы ў Менску. Вячаслаў Сіўчык кажа, што заўтра, 8 сьнежня, адбудзецца новая акцыя пратэсту супраць магчымага «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Яна пачнецца а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

16:10 Алена Талстая з руху салідарнасьці «Разам» удзельнічае ў пратэсьце ад самага пачатку:

«Я думаю, добра, што мы прайшлі праз увесь горад. Мелі магчымасьць пабачыць гэтую акцыю і тыя, хто ехаў па праспэкце, і большасьць людзей. [Трэба] каб гэтая інфармацыя распаўсюджвалася далей. Што беларусы хочуць жыць у незалежнай краіне».

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
Кіроўцы падтрымліваюць удзельнікаў пратэсту

16.00 Прайшло 4 гадзіны ад пачатку акцыі пратэсту. Некалькі соцень людзей цяпер рухаюцца да помніка Якуба Коласа. У гэты ж час у Сочы пачаліся перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным.

15:50 Каля 200-300 чалавек дайшлі да помніка Янку Купалу ў аднайменым парку ў цэнтры Менску. Цяпер тут зачытваюць вершы паэта.

15:35 Павал Севярынец заклікаў людзей пайсьці з Кастрычніцкай плошчы да помніка Янку Купалу. Гэта каля 10-15 хвілінаў хады ад Палацу Рэспублікі, дзе месьцяцца пратэстоўцы зараз.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

15:28 На прыступках Палацу Рэспублікі выступаюць палітычныя актывісты і шараговыя выступоўцы. Слова ўжо бралі Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Шарэнда зь Берасьця.

«Я сам расеец і з Расеі, – сказаў малады хлопец, які прадставіўся Яўгенам. – Я вельмі добра ведаю, што Пуцін і ягоныя сябры зрабілі з гэтай краінай (з Расеяй – РС). Разрабавалі, зьнішчылі і працягваюць гэта рабіць. Беларусы не павінны дазволіць зрабіць тое самае са сваёй краінай. Таму што ня будзе краіны! Застанецца ўсё проста алігархам і ўсё. А мы будзем рабамі».

15:10 Пратэстоўцы перасунуліся на Кастрычніцкую плошчу, дзе пачыналася акцыя а 12-й гадзіне – на прыступках Палацу Рэспублікі. Нагадаем, Павал Севярынец, адзін з арганізатараў сёньняшніх пратэстаў, анансаваў, што зьбіраецца быць на плошчы да самай цемры. Гэта значыць, яшчэ каля дзьвюх гадзінаў.

15:05 Акрамя Менску, сёньня праходзяць антыінтэграцыйны пратэст у Кіеве.

Учора прайшоў пікет у Брусэлі. А заўтра, 8 сьнежня, акцыі пратэсту асэнсаваныя ў Вільні, Празе і Нью-Ёрку.

15:00 Ад ратушы людзі рухаюцца да Кастрычніцкай плошчы, дзе пачаўся пратэст супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй а 12-й гадзіне.

14:46 Акцыя цягнецца трэцюю гадзіну. Цяпер людзі дайшлі да плошчы Свабоды. На прыступках ратушы выступае лідэр было Беларускай партыі Свабоды Сяргей Высоцкі:

«Гэтая ўлада падышла да чырвонай мяжы. За сьпінай беларускага народа вырашаецца наш лёс. Гэта сапраўды злачынства».

14:40 Як піша «Наша Ніва», падчас шэсьця супраць інтэграцыі з Расіяй па праспэкце Незалежнасці ў натоўпе зьявіўся правакатар, які крычаў «Россия вперед!» і меў, паводле сьведчаньняў, ашклянелы позірк – нібыта знаходзіўся пад узьдзеяньнем нейкіх рэчываў. Людзі здалі яго сілавікам у цывільным. Правакатара пасадзілі ў сіні мікрааўтобус.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

14:35 Пратэст у Беларусі – гэта несанкцыянаванае шэсьце, якое рухаецца па правілах дарожнага руху. Пратэстоўцы з антыдзяржаўнымі лёзунгамі спускаюцца ў падземныя пераходы, чакаюць зялёнага сыгналу сьвятлафору і ідуць выключна па ходніках. Нават калі яны вельмі вузкія. Супрацоўнікі ДАІ пільнуюць, каб ніхто не парушаў правілаў дарожнага руху.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

14:25 Калёна расьцягнулася на некалькі сотняў мэтраў уздоўж вуліц Валадарскага і Рэвалюцыйнай. На заклік Паўла Севярынца людзі ідуць да плошчы Свабоды. Там мае адбыцца наступны прыпынак шэсьця – пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй.

14:15 Па словах Паўла Севярынца, на сёньняшні пратэст выйшла ў некалькі разоў болей людзей, чым ён чакаў.

14.05 Пратэстоўцы дайшлі да плошчы Незалежнасьці. Пасьля кароткай прамовы і малітвы Павал Севярынец заклікаў усіх пайсьці «вуліцамі старога гораду да плошчы Свабоды». У акцыі дагэтуль удзельнічае каля тысячы чалавек.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

14:00 ​Акцыю пратэсту камэнтуе пісьменьнік Уладзімер Някляеў:

«Вядома, гэта недастатковая колькасьць людзей, каб радыкальна зьмяніць сытуацыю ў краіне, на што спадзяваліся арганізацыі гэтай дзеі (пратэсту – РС). Але гэтага дастаткова для таго, каб пачулі голас беларусаў, якія не жадаюць будучыні без незалежнасьці. Гэта катэгарычна не прымаецца».

«Каб выйшаў народ, трэба падзея нейкая. Каб сёньня прыйшла інфармацыя, што падпісаны пратакол пра адзін урад, пра адну дзяржаву, вывалілі б сотні тысяч. Гэта безумоўна».

13:40 Гэта самая шматлюдная акцыя пратэсту за апошні час. Па словах Алеся Пілецкага, карэспандэнта Свабоды, сёньня на вуліцу выйшла нашмат больш людзей, чым удзельнічала ў «Сустрэчы свабодных людзей» і пратэстаў падчас парлямэнцкай кампаніі.

13.30 Ні міліцыя, ні людзі ў цывільным не замінаюць пратэстоўцам. Шэсьце дайшло да цэнтральнага будынку КДБ.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

13:10 Павал Севярынец: «Зараз мы пройдзем па нашым родным горадзе Менску. Мы пройдземся да плошчы Незалежнасьці і вернемся назад. Дзеля таго, каб праспэкт Незалежнасьці. праспэкт Скарыны, пабачыў, што Беларусь жыве. Незалежнасьць!»

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

13.07 Акцыя праходзіць спакойна. Па словах карэспандэнта Свабоды, людзей у цывільным ня бачна, ніхто не замінае выступоўцам.

12:47 На прыступкі Палацу Незалежнасьці падняўся пісьменьнік Ўладзімер Някляеў:

«Гэтую краіну празь вякі малацілі й малацілі цапамі. Яны крывяніла на крыжах. Але яна жывая разам з намі. І гэткай краінай нельга гандляваць. Можна падпісваць міжнародныя дамовы, можна падпісваць саюзы, што заўгодна, але зь ведама народа! Самае вялікае злачынства – гэта ўпотай падпісваць нейкія пакты Молатава-Рыбэнтропа.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

12.40. Выступае пісьменьнік Уладзімер Арлоў:

«Дарагія сябры. На сьвеце больш за тры тысячы нацый і народнасьцяў. І толькі каля двухсот здолелі стварыць свае незалежныя дзяржавы. Мы, беларусы, сярод іх. Гэта наша найвялікшая каштоўнасьць».

«Нам доўга кажуць, што мы ня можа сфармуляваць сваю нацыянальную ідэю. Вось нашая нацыянальная ідэя. Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна. Без паўстаньня 1863 года, калі пачалося змаганьне за свабодную будучыню былых народаў Рэчы Паспалітай, за беларускую незалежную будучыню, бяз гэтага паўстаньня не надышоў бы дзень 25 сакавіка 1918 года, калі беларусы сталі дзяржаўным народам ужо пад сваёй сучаснай назвай».

12:35 Павал Севярынец на Кастрычніцкай плошчы: «Сёньня мы стаім да цемры».

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

12.25 Пратэстоўцы прымусілі людзей у цывільным бегаць па Кастрчычніцкай плошчы з аднаго канца ў іншы. Паглядзіце на відэа:

https://twitter.com/svaboda/status/1203246646030688256

12:20 Ужо некалькі соцень людзей сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Цяпер натоўп рухаецца да Палацу прафсаюзаў тут жа на плошчы.

12:16 Патасоўка на Кастрычніцкай плошчы. Удзельнікі пратэсту спрабуюць падняцца на прыступкі Палацу рэспублікі, але супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным не пускаюць нікога.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з РасіяйУ Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

12:10 Лідэр АГП Казлоў кажа, што выступае за скасаваньне дамовы пра «саюзную дзяржаву» з Расеяй — Беларусь і Расея «павінны заключаць звычайныя дамовы» і мець «добрыя, нармальныя стасункі». І дамовы між дзяржавамі, дадае ён, кіраўнікі дзяржаваў ня мусяць вырашаць «таемна, як злодзеі».

12:05 На Кастрычніцкай зьявіўся шэраг палітыкаў: сустаршыня БХД Павал Севярынец, старшыня АГП Мікалай Казлоў, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і іншыя. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, паэт Уладзімер Някляеў кажа, сёньня «васал пакліканы ў мэтраполію», і там «будзе горача», бо Пуцін будзе дамагацца рэалізацыі ранейшай ідэі — далучыць Беларусь да Расеі. Севярынец жа спраўджвае ў мітынгоўцаў, ці ўсе цёпла апрануліся, ці ўзялі ссабойкі і гарбату, бо «акцыя будзе доўгай». Праваахоўнікі і «людзі ў цывільным» не чапаюць пратэстоўцаў.

11:55 Акцыя з «жывым ланцугом» працягваецца па адзін бок праспэкту, а праз дарогу на Кастрычніцкай плошчы ўжо зьбіраюцца дзясяткі чалавек са сьцягамі, расьцяжкамі і плякатамі на розных мовах. У адказ на просьбу міліцыянта «не перашкаджаць праходу людзей уздоўж праспэкту» мітынгоўцы адказалі воклічамі «Жыве Беларусь!»

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

11:49 Зьявіўся міліцыянт з гукаўзмацняльнікам на скрыжаваньні вуліцы Леніна і праспэкту Незалежнасьці. Ён паведаміў, што акцыя несанкцыянаваная, просіць усіх разысьціся.

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

11:46 Агулам каля некалькіх соцень людзей з абодвух бакоў праспэкта Незалежнасьці сабраліся ў «ланцуг Незалежнасьці». Яны зьбіраюцца ад Галоўпаштампу да Дзяржаўнага цырку.

11:44 Людзі ў ланцугу пра тое, чаму яны прыйшлі: «Няма сіл баяцца, хай б’юць, хай арыштоўваюць. Мірна мы не дамовімся».

11:38 У сацыяльных сетках пішуць, што людзі па некалькі дзясяткаў людзей міні-ланцугі вакол аўтобусных прыпынкаў на праспэкце Незалежнасьці: каля Галоўпаштампу, ГУМу, і цырку (з паўсотні людзей).

У Мінску адбыліся пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

11:34 Каля 15-20 людзей узяліся за рукі на аўтобусным прыпынку на Кастрычніцкай плошчы.

11:26 Размаўляем зь Паўлам Севярынцам, які прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу. Учора яго даставілі ў РАУС і папярэдзілі пра адказнасьць за сёньняшнюю акцыю пратэсту. Севярынец не падпісаў пратакол, яго адпусьцілі. Ён лічыць, што міліцыя такім чынам дала «зялёнае сьвятло» на акцыю пратэсту.

«Я папярэдзіў міліцыю, што яны павінныя быць разам з народам і абараняць незалежнасьць. На кароткі час інтарэсы Лукашэнкі супалі з інтарэсамі беларускай нацыі».

Павал Севярынец:

«Вельмі шмат людзей едуць з рэгіёнаў. Я думаю, тут будзе ня толькі 300 спартанцаў, як у апошнія гады. Некалькі соцень чалавек я тут чакаю».

11.15 Міліцыя і людзі ў цывільным сканцэнтраваныя ў раёне Кастрычніцкай плошчы.

11:06 Каля Дзяржаўнага цырку на скрыжаваньні вуліцы Купалы і праспэкту Незалежнасьці, куды заклікала прыходзіць кампанія «Сьвежы вецер», ня бачна людзей, якія прыйшлі на пратэст.

На адну з акцыяў пратэсту ў гэты дзень заклікаў сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец. На яшчэ адну, «жывы ланцуг», заклікала кампанія «Сьвежы вецер», якая 5 сьнежня выкаціла гарбуз да расейскай амбасады.

Акцыі пратэсту заплянаваныя 7 сьнежня, бо менавіта ў гэты дзень у Сочы сустракаюцца Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Мяркуецца, што на сустрэчы яны будуць абмяркоўваць «паглыбленьне інтэграцыі» напярэдадні 20-й гадавіны стварэньня «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Што за дакумэнты яны маюць падпісаць і што за «дарожныя мапы» інтэграцыі абмяркоўваюць урады краінаў, не раскрываецца.