Уладзімір Андрэйчанка

Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пераабраны Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе БЕЛТА.

Спікера парламента выбіраюць шляхам тайнага галасавання. Кандыдатуру Уладзіміра Андрэйчанкі падтрымалі 109 са 110 дэпутатаў.

Уладзімір Андрэйчанка з’яўляецца старшынёй Палаты прадстаўнікоў з кастрычніка 2008 года. Ён узначальваў Палату прадстаўнікоў чацвёртага, пятага, шостага, а цяпер старшыня і сёмага склікання.