Андрэй Канчалоўскі ўпершыню пракаментаваў стан дачкі

220
Фото http://www.woman.ru/

Шэсць гадоў таму рэжысёр Андрэй Канчалоўскі, які жанаты з былой актрысай Купалаўскага тэатра Юліяй Высоцкай, трапіў у ДТЗ, што стала фатальным для яго сям’і.

Дачка Маша, на той момант 14-гадовая, не была прышпілена рэменем бяспекі і атрымала сур’ёзную чэрапна-мазгавую траўму. Урачы змагаліся за жыццё дзяўчынкі, яе ўвялі ў штучную кому. Пасля пра стан дзяўчынкі доўгі час нічога не было вядома. Днямі Андрэй Канчалоўскі ў інтэрв’ю Уладзіміру Познеру, разважаючы пра сэнс жыцця, загаварыў пра дачку.

«У Віктара Франкла галоўная філасофія: мець сілу – знайсці мэту, – сказаў вядомы рэжысёр. – Таму што жыццё без мэты бязмэтнае. Мая мэта, каб яна (Маша. – Рэд.) акрыяла. Гэта з’яўляецца сутнасцю майго жыцця і маёй жонкі Юлі. І гэта вера няўмольная…»


Няма запісаў для адлюстравання