Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Вучыч. Фота: https://blr.belta.by/

Аляксандр Лукашэнка выступае за захаванне Еўрапейскага саюза. Аб гэтым ён заявіў сёння пасля перагавораў з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам.

«Я заўзяты прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза, які заўсёды санкцыі ўводзіў супраць Беларусі. Еўрапейскі саюз — гэта адна з наймагутнейшых апор нашай планеты. Калі яго вырваць з-пад гэтай сістэмы, яна не проста захістаецца, а можа абваліцца. Таму я прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза», — цытуе прэзідэнта агенцтва БЕЛТА.

Наконт жадання Сербіі стаць членам ЕС Лукашэнка заявіў, што цяпер Еўропе не да гэтага. «Вы ж бачыце, якая сітуацыя ў самім Еўрапейскім саюзе. Ім не да прыёмаў новых членаў, хоць бы захаваць старых», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка перакананы, што Сербія «заўсёды знойдзе шчасце і ў ЕС, і ў ЕАЭС».