Ёханес Бё (фота архіўнае)

Нарвежскі спартсмен Ёханес Бё перамог у спрынце на першым этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць з 30 лістапада па 8 снежня ў шведскім Эстэрсундзе.

Як паведамляе БЕЛТА, ён пераадолеў адлегласць 10 км за 24 мін 18,3 сек. Другім перасёк фінішную рысу яго партнёр па камандзе Тар’ей Бё, які прайграў лідару 19 сек. Расіянін Мацвей Елісееў паказаў трэці рэзультат (адставанне 19,9 сек).

Сярод беларускіх хлопцаў лепшым стаў Сяргей Бачарнікаў — 22-е месца. Раман Ялетнаў фінішаваў 28-м, Мікіта Лабастаў — 75-м. На 81-м радку падагульняючага пратакола размясціўся Антон Смольскі.