Фото istockphoto.com

У Бялградзе Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, перадае БЕЛТА.

«Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзеляць перспектывам павелічэння тавараабароту, ініцыятывам па стварэнні сумесных вытворчасцей і запуску ўзаемных інвестыцыйных праектаў. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяркуюць рэгіянальны і сусветны парадак дня, супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках», — паведамілі у прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі прадугледжана яго сустрэча са старшынёй Народнай скупшчыны Сербіі Маяй Гойкавіч і дэпутатамі вышэйшага заканадаўчага і канстытуцыйнага органа краіны.

У Бялградзе 3 снежня таксама пройдзе беларуска-сербскі бізнес-форум. Чакаецца, што ў час бізнес-форуму будуць падпісаны кантракты на пастаўку беларускай прадукцыі прыкладна на $100 млн.