Беларускія аматары біятлона нарэшце дачакаліся – сёння ў шведскім Эстэрсундзе стартуе першы этап Кубка свету па біятлоне. Чым жа парадуе наша каманда сваіх
балельшчыкаў?

Адразу трэба сказаць, што ў адсутнасць Дар’і Домрачавай і Надзеі Скардзіна, якія завяршылі кар’еру, перад настаўнікамі зборнай ужо не першы год стаіць задача «запхнуць дзіркі». І трэнеры, і федэрацыя пайшлі самым простым шляхам – выдаць беларускае грамадзянства расійскім спартсменам. Гэта куды прасцей, чым вырасціць сваіх выхаванцаў.

Вышэйзгаданы працэс «беларусізацыі» расіян ужо пастаўлены на канвеер і нагадвае добра арганізаваны працэс, з якога ўсе атрымліваюць свае дывідэнды. Спартыўныя функцыянеры трымаюцца на плыву, бо ў адваротным выпадку давялося б тлумачыць, чым яны займаліся ўвесь гэты час, калі свае спартсмены, за якіх хаця б не было сорамна, так і не з’явіліся. Расійскія біятланісты задаволены, што змогуць мець «хлеб і да хлеба», выступаючы не ў заштатных спаборніцтвах у Расіі, а аж за нацыянальную зборную. А гэта і сур’ёзныя міжнародныя спаборніцтвы, і грошы, і перспектывы…

Поўны тэкст артыкула Алеся Сівага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 29 лістапада