
Беларуска Настасся Лаўрынчук увайшла ў топ самых спартыўных прыгажунь на конкурсе “Міс сусвету”, які праходзіць у Лондане.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай школы прыгажосці, перадае БЕЛТА.
28 лістапада канкурсанткі змагаліся за тытул “Міс спорт”. Ім трэба было здаць камандны і індывідуальны залік па спрынтарскім бегу, біп-тэсце і скачках у даўжыню з разбегу.
“Па рэзультаце спаборніцтваў вызначыўся топ-32. Сярод самых спартыўных прыгажунь свету і 19-гадовая беларуска Настасся Лаўрынчук. За гэта дзяўчыне налічылі дадатковыя балы, што павялічыла яе шанцы на карону “Міс сусвету-2019”, – расказалі ў прэс-службе.
Перамогу ў намінацыі “Міс спорт” атрымала прадстаўніца Віргінскіх астравоў, на другім месцы – дзяўчына з Нігерыі, а на трэцім – канкурсантка з Трынідада і Табага.
Цяпер на сайце missworld.com ідзе інтэрнэт-галасаванне ў намінацыі “Міс глядацкіх сімпатый”. Фінал конкурсу адбудзецца 14 снежня.