У Гродна паміж Старым і Новым Замкам паставілі адноўлены драўляны помнік Вітаўту Вялікаму.

Помнік, які паставілі ў Гродна ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзя, забралі на рэканструкцыю ў верасні 2019 года, каб папярэдзіць яго падзенне, бо ён быў у аварыйным стане. Пасля дэмантажу ў сеціве з’явілася петыцыя за ўсталяванне бронзавага помніка вялікаму князю. Аднак улады горада 14 лістапада напісалі адказ блогеру Яўгену Аснарэўскаму на петыцыю за ўстаноўку новага помніка Вітаўту. Стала вядома, што гарадскія ўлады ў найбліжэйшай будучыні плануюць вярнуць драўляную статую вялікага князя да замкаў пасля рэстаўрацыі.

У Гродна помнік Вітаўту вярнулі на месца

У Гродна помнік Вітаўту вярнулі на месца

Новага помніка ў планах пакуль няма. І вось помнік 27 лістапада 2019 года вернуты на сваё старое месца. Помнік умацаваны стальнымі кольцамі і пафарбаваны ў цёмны колер, і бачна, што працы па ўсталяванні яшчэ да канца не завершаны.

У Гродна помнік Вітаўту вярнулі на месцаФота Сяргея Апановіча