Дыега Марадона павіншаваў брэсцкае “Дынама” з тытулам чэмпіёна Беларусі

17
Фота з сайта newsru.com

Зорка сусветнага футбола Дыега Марадона павіншаваў брэсцкае “Дынама” з заваяваннем тытула чэмпіёна Беларусі.

Як паведамляе БЕЛТА, у віншаванні, размешчаным у “Інстаграм”, знакаміты аргенцінец напісаў, што вельмі рады павіншаваць футбалістаў, трэнераў і кіраўніка брэсцкага “Дынама” з заваяваннем першага месца ў чэмпіянаце Беларусі. Дыега Марадона завяршыў сваё паведамленне па-руску: “Мои поздравления!!!”

Дыега Марадона ў маі 2018 года стаў ганаровым прэзідэнтам брэсцкага “Дынама” і ў ліпені таго ж года наведаў адзін з матчаў беларускага чэмпіянату ў Брэсце. Брэсцкія дынамаўцы 24 лістапада ў гульні 29-га тура цяперашняга чэмпіянату краіны перамаглі на сваім полі “Віцебск” (1:0) і за тур да фінішу сталі недасягальнымі для канкурэнтаў, упершыню заваяваўшы залатыя медалі.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!