Фота Instagram

У сям’і алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы папаўненне.

Днямі Андрэй Арамнаў распавядаў «Народнай Волі», чаму пасля таго, як заваяваў серабро на чэмпіянаце свету, нават не адпачыў на моры: «Нікуды не ездзіў, бо ў бліжэйшы час у нашай сям’і чакаецца значная падзея – нараджэнне сына. Таму трэба быць побач з жонкай, дапамагаць ёй. І трэніравацца. Хаця пасля сусветнага першынства я вырашыў крыху збавіць нагрузкі».

У сям’і Арамнава ёсць 8-гадовая дачка Даша, а зараз спартсмен дачакаўся і сына. Праўда, пра гэта ён не любіць публічна распаўсюджвацца.

– Не хачу нічога пра малога казаць, лічу, што яшчэ ранавата, – загадкава кажа Андрэй Арамнаў. – Адно магу сказаць: жонка з дзіцем дома, пачуваюць сябе нармальна.

– Зараз вам давядзецца працаваць з падвоенымі сіламі…

– Ведаеце, я заўсёды працую аднолькава добра і працы не баюся.

– Як назвалі сына?

– Няхай пакуль гэта будзе нашай маленькай сямейнай тайнай. У хуткім часе я сам у сацыяльных сетках пра ўсё напішу.

***

Газета “Народная Воля” № 92 (4447)

Поделиться: