На здымке магіла Віктара Каліноўскага ў Свіслачы

Гэта пацвердзілі літоўскія навукоўцы. Яны правялі аналіз ДНК-экспертызы астанкаў, якія былі эксгумаваныя з меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы Гродзенскай вобласці.

Пасля экспертызы высветлілася, што ў магіле ў Свіслачы пахаваны не Віктар Каліноўскі.

Эксгумацыя астанкаў не ў межах крымінальнай справы стала першым падобным выпадкам у Беларусі. Яна спатрэбілася дзеля таго, каб канчаткова пацвердзіць знойдзеныя ў Вільні парэшткі, якія насамрэч належаць Кастусю Каліноўскаму. На дадзены момант літоўскія даследчыкі ўпэўненыя ў гэтым на 95%.

Дарэчы, у ліпені 2019 года, калі адбывалася эксгумацыя астанкаў Віктара Каліноўскага, былы дырэктар свіслацкага музею Мікалай Пакутнік заявіў для СМІ, што ў магіле найхутчэй знаходзяцца астанкі іншага чалавека, паколькі ў 1990 гады гэтае захаванне вызначылі наўгад.