Упакоўка перца, у якой знайшлі не толькі бактэрыі групы кішэчнай палачкі, а і плесень.

У крамах Навагрудка абласной інспекцыяй выяўлены молаты перац расійскай вытворчасці, ў якім утрымліваліся бактэрыі кішэчнай палачкі.

А ў перцы духмяным, які прадаваўся ў крамах Іўеўскага раёна, выявілі не толькі бактэрыі групы кішэчнай палачкі, а і плесень. Яе колькасць перавышала дапушчальныя паказчыкі ў тры разы.

Прадукцыя занесена ў рэестр небяспечнай прадукцыі і забаронена для ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што летась у шакаладных цукерках расійскай вытворчасці ў Лідзе былі таксама выяўлены сляды кішэчнай палачкі.

Поделиться: