Кастусь Каліноўскі

“Мы ўдзячны літоўскаму боку за афіцыйнае запрашэнне Беларусі на ўрачыстую
цырымонію перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільні, – паведаміла прэсс-лужба Міністэрства замежных спраў Беларусі. – Сумесная гісторыя патрабуе сумесных намаганняў. Рады, што такое разуменне ёсць у абодвух бакоў. З задавальненнем прынялі гэта запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Таксама прэс-служба МЗС паведаміла, што Беларусь перадала Літве вынікі ДНК-экспертызы з меркаванай магілы Віктара Каліноўскага – старэйшага брата Кастуся Каліноўскага.