Фота vk.com/cpbelarus

У Мінску аўтамабіль «BMW X5» упаў з двухметровай вышыні з паркоўкі на паркоўку.

Здарэнне адбылося ўвечары 17 лістапада на вуліцы Раманаўская слабада. Фотаздымкі з’явіліся на старонцы vk.com/cpbelarus. Відавочцы кажуць, што кіроўца быў п’яны. «BMW X5» пратараніў агароджу і закрануў багажнік прыпаркаванага аўтамабіля «Volvo», піша Еўрарадыё.