
16 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску прайшла чарговая «Сустрэча свабодных людзей». Яе правялі «Еўрапейская Беларусь» і каманда Міколы Статкевіча ў рамках перадвыбарчага пікета кандыдаткі Алены Талстой.
На сустрэчу прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Луналі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі Еўрасаюза.
Удзельнікі акцыі рушылі шэсцем да плошчы Незалежнасці, дзе знаходзіцца ЦВК.
Як паведамляе «Наша Ніва», падчас шэсця адбыўся інцыдэнт. Супрацоўнікі ў цывільным напалі на галаву калоны, выхапілі фаер у аднаго з дэманстрантаў, пашкодзілі відэакамеру карэспандэнтаў «Радыё Свабода» і забралі гукаўзмацняльнік ў Яўгена Афнагеля.
Напрыканцы акцыі кандыдаты ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» спалілі свае пасведчанні каля будынка ЦВК. Тым самым яны засведчылі, што здымаюцца з выбараў.
Встреча свободных людей. День второй.
Опубликовано Еўрапейская Беларусь Суббота, 16 ноября 2019 г.


У 20 гадзін Яўген Афнагель падзякаваў усім, хто далучыўся да акцыі «Еўрапейскай Беларусі». У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 чалавек, паведамляе Белсат.
Сёння ў Беларусі завяршаецца выбарчая кампанія.
17 лістапада ў Беларусі пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання.