Фота з мітынгу Радыё Свабоды

У Мінску на вуліцы Зыбіцкай прайшоў апошні перадвыбарчы пікет моладзевага блоку. На яго сабраліся каля ста чалавек, сярод іх кандыдаты ў дэпутаты. Радыё Свабода вяло трансляцыю з мітынга.

А на Плошчы Свабоды адбылася «Сустрэча свабодных людзей», якую ў межах перадвыбарчага пікету кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой зладзілі актывісты «Еўрапейская Беларусь» і каманда Міколы Статкевіча. Акцыя «Еўрапейскай Беларусі» завершылася на плошчы Незалежнасці каля будынку ЦВК.