Назіральнік ад Аб’яднанай грамадзянкай партыі зафіксаваў спробу ўкідвання бюлетэняў на ўчастку №37 па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3.

Маладая жанчына выйшла з кабінкі для галасавання, трымаючы ў руках кіпу бюлетэняў. Пасля таго, як назіральнік яе прыпыніў і задаў пытанне наконт таго, адкуль у яе столькі бюлетэняў, жанчына хутка сышла.