Фота Макея з яго акаўнту ў Instagram

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей завёў акаўнт у Instagram.

Праўда, нік vladimir_makei быў заняты, таму міністр зарэгістраваўся з дадатковым падкрэсленнем — vladimir_makei_. Дзівіць, што беларускі палітык не зарэгістраваўся па-беларуску — uladzimir_makiej, напрыклад.

Першы допіс Макея гучыць так: «Прывітанне ўсім! Пасля доўгіх роздумаў вырашыў усё-ткі прысутнічаць у соцсетях, каб мець зносіны з добрымі людзьмі і, калі спатрэбіцца, даць адказ нядобрым…»

Першым на гэта, дарэчы, адгукнуўся Філіп Кіркораў, якога Макей нядаўна назваў сваім сябрам: «Рады вітаць у Інстаграм! WELCOME!»