Удзельнікі перадвыбарчага пікету побач з Астравецкай атамнай станцыяй

Прыбегла ахова, прыехалі міліцыянты і людзі ў цывільным.

Рабочыя, якія працуюць на будаўніцтве атамнай станцыі, падыходзіць да пікета не рашаліся. Слухалі прамову кандыдата здалёк: з аўтастаянкі і праз адкрытыя вокны з
аўтобусаў і аўтамабіляў, у якіх праязджалі побач з пікетам.

Кандыдат у дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Іван Крук дамогся ў раённых уладаў Астраўца права на правядзенне перадвыбарчага пікету побач з Астравецкай атамнай
станцыяй.

Згодна з заканадаўствам пікет дазволілі правесці ў 300 метрах ад будаўнічай пляцоўкі АЭС. Месца, паводле Крука, выбралі зручнае на аўтастаянцы побач з дарогай і ў час, калі людзі ехалі з працоўнай змены.

“Праўда як толькі мы развярнулі бел-чырвона-белыя сцягі, паставілі інфармацыйны стэнд з перадвыбарчай праграмай адразу да нас прыбеглі супрацоўнікі аховы, прыехалі
міліцыянты і людзі ў цывільным і пачалі высвятляць ці маем мы права на правядзенне пікету, — распавёў “Народнай волі” Крук. – Я прадставіў ім дакументы, якія атрымаў у
райвыканкаме і яны вымушаныя былі ад нас адысці”.

Кандыдат у дэпутаты правёў пікет побач з Астравецкай АЭСПаводле Крука, пікет быў візуальна добра заўважны, а паколькі рабочыя не рашыліся да яго падыходзіць, то ўдзельнікі звярталіся да іх праз мегафон.

“Рабочыя, калі ішлі да сваіх машынаў, то спыняліся і слухалі пра тое, што мы гаварылі ў мегафон. А калі праязджалі каля нашага пікету, то ва ўсіх аўтамабілях былі
адчыненыя вокны. За тыя больш чым паўгадзіны каля нас праехала больш дзясятка аўтобусаў з людзьмі, якія таксама імкнуліся пачуць тое, што мы казалі. Усе, дарэчы, ехалі вельмі павольна каля нашага пікету”, — канстатуе кандыдат Крук.

Паводле яго, у мегафон гучала інфармацыя пра праграму кандыдата, а таксама пра небяспеку, якую нясе атамная станцыя, пра экалагічныя і эканамічныя наступствы, якія
могуць чакаць краіну ў сувязі з запускам АЭС. “Мы заклікалі перагледзяць рашэнне аб запуску АЭС у эксплуатацыю”, — кажа Крук.

У пікеце браў удзел лідар “Руху за Свабоду” Юрась
Губарэвіч. Паводле яго, хоць рабочыя і не падыходзілі блізка да пікету, але ён упэўнены, што многія пачулі пра тое, што на ім гучала. Губарэвіч лічыць, што наступныя
некалькі дзён і рабочымі і кіраўнікамі гэты пікет будзе абмяркоўвацца.

“Унікальнасць гэтага пікету ў тым, што ні раней, ні пазней наўрад ці хто зможа тут з бел-чырвона-белымі сцягамі правесці які-кольвек пікет. А мы гэты шанец выкарысталі”,
— падкрэслівае лідар “Руху за Свабоду.

Нагадаем, што Іван Крук, член партыі АГП з’яўляецца самым старэйшым па ўзросту кандыдатам у дэпутаты ў Гродзенскай вобласці. Яму 75 год.