Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, а таксама прадстаўнікі шэрагу краін Еўразвязу 6 лістапада наведалі ўрочышча Курапаты – месцы масавых рэпрэсій грамадзян у гады сталінскага тэрору. Дыпламаты ўсклалі кветкі і запалілі знічы на, так званай, галгофе – Курапацкай гары крыжоў.

Дыпламатычныя прадстаўнікі краін Еўразвязу, ЗША і Ватыкану наведваюць Курапаты не ўпершыню: памяць ахвяр палітычных рэпрэсій яны ўшаноўваюць традыцыйна з нагоды Дня памяці продкаў “Дзяды”.

Днямі ахвяраў сталінскага тэрору ўшанавалі прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі: у Мінску адбылося штогадовае вулічнае шэсце “Дзяды” у Курапаты. Некалькі сотняў чалавек прайшлі вуліцамі сталіцы да ўрочышча, дзе адбыўся жалобны мітынг, а каля ўсталяваных крыжоў і ямінаў-магіл былі ўскладзены кветкі і запалены крыжы.

Яшчэ адна помная акцыя адбудзецца ў нядзелю: 10 лістапада – вулічнае шэсце на “Дзяды” пройдзе да Лошыцкага яру – яшчэ аднаго месца масавых рэпрэсій 30-гадоў у Мінску.