Илюстрацыйнае фота

На граніцы Гродзенскай і Мінскай вобласці ўсталёўваюцца адмысловыя дарожныя знакі, якія будуць сведчыць аб заканчэнні тэрыторыі куды можна ўязджаць бязвізавым турыстам.

Такія знакі будуць усталяваны на абноўленай аўтамагістралі М6 Мінск-Гродна на граніцы з Мінскай вобласцю, а таксама на дарогах рэспубліканскага і мясцовага значэння, якія таксама выходзяць на тэрыторыю суседняй вобласці.

Са стварэннем бязвізавай зоны “Брэст-Гродна”, якая пачне дзейнічаць з 10 лістапада, замежным бязвізавым турыстам адкрыліся для наведвання новыя тэрыторыі, у тым ліку і шмат якія славутыя мясціны.

Нагадаем, што за тры гады дзеяння бязвізу Гродзенскі раён наведала больш за 250 тысяч турыстаў. З 10 лістапада да бязвізавай зоны далучаюцца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці – Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі, і два пункты пропуску «Беняконі» і «Бераставіца», а тэрмін знаходжання для бязвізавых гасцей на Гродзеншчыне павялічыцца да 15 дзён.