Фота з адкрытых крыніц

«Тэхналогія змяняе жыццё і эканоміку незалежна ад волі дзяржавы», — заявіў намеснік старшыні Савета міністраў Аляксандр Турчын падчас прамовы на «Кастрычніцкім эканамічным форуме», які распачаўся ў Мінску.

Чыноўнік падкрэсліў, што перад светам «у поўны рост становіцца праблема нулявой працоўнай сілы». І новыя працоўныя месцы будуць стварацца дзе заўгодна, але не ў індустрыяльным ці аграрным сектары. Развіццё тэхналогій адводзіць пытанні таннай нафты і газу на другі план.

Аляксандр Турчын таксама падкрэсліў, што дасягненні беларускага Парку высокіх тэхналогій пераўзыходзяць «усе астатнія галіны і сферы» краіны.