
Да пошукаў ужо падключыўся гродзенскі атрад хуткага рэагавання “Чырвоны крыж”.
Вядома, што ў панядзелак 28 лістапада бацька забраў пяцігадовага Міхаэля Якімчыка з дзіцячага садка і пасля гэтага аб месцазнаходжанні абодвух нічога невядома.
Родныя хлопчыка распавялі журналістам, што яго бацькі развяліся ў гэтым годзе і жылі асобна, але мужчына не жадаў з гэтым мірыцца. У апошні час мужчына не працаваў.
Сям’я асабліва хвалюецца за дзіця, бо яно засталося з бацькам, у якога сур’ёзныя праблемы з сэрцам (ёсць інваліднасць).